Карта сітуацыі на ўкраінскіх плацдармах ад расійскага ваенкара «Рыбаря». Праверыць яе карэктнасць магчымасці няма

Карта сітуацыі на ўкраінскіх плацдармах ад расійскага ваенкара «Рыбаря». Праверыць яе карэктнасць магчымасці няма

Сітуацыя ў раёне Херсона

Украінскія вайскоўцы занялі і працягваюць утрымліваць плацдарм на левым беразе Дняпра вышэй па рацэ ад Херсона. Гэта вынікае з паведамленняў расійскіх ваенкараў.

22 кастрычніка расійская авіяцыя наносіла ўдары па ўкраінскіх падраздзяленнях, якія ў папярэднія дні ўвайшлі ў левабярэжную вёску Крынкі.

«Прысутнасць праціўніка па-ранейшаму захоўваецца, але цяпер байцам УС РФ удалося зачысціць некалькі пасадак, практычна выцесніўшы УСУ да берага», — сцвярджае ваенкар «Рыбарь».

«Але [ўкраінскае] камандаванне ноччу перакінула дадатковыя падраздзяленні на астравы Мелкі і Фралова», — папярэджвае ён.

«Сітуацыя застаецца стабільна напружанай, але ўжо лепшае. Трэба выкурваць», — піша ваенкар «Позывной. Осетин».

А ваенкар «Романов» сцвярджае, што расійская армія вядзе інтэнсіўныя абстрэлы левабярэжжа, прычым знятыя ліміты на боепрыпасы — звычайна ў расіян колькасць боепрыпасаў абмежаваная.

Аднак варта заўважыць, што, нягледзячы на часам панічны тон расійскіх блогераў і на тое, што ўкраінцы кантралююць балоцістыя астравы ў дэльце Дняпра, ніякай рэгулярнай пераправы ўкраінская армія не навяла, а на левым беразе дзейнічаюць групы без цяжкай тэхнікі.

Невялікія гарады на левым беразе — Алешкі, Радзенск, Новая Кахоўка — застаюцца пад расійскім кантролем.

Карэспандэнт агенцтва «Асашыэйтэд прэс» зафіксаваў кадры адпраўкі групы ўкраінскіх вайскоўцаў на перадавую на левабярэжжа і эвакуацыі параненага адтуль. 

Група ўкраінскіх вайскоўцаў выпраўляецца на левы бераг Дняпра пад Херсонам. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Група ўкраінскіх вайскоўцаў выпраўляецца на левы бераг Дняпра пад Херсонам. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Украінская група ідзе на левы бераг Дняпра пад Херсонам. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Украінская група ідзе на левы бераг Дняпра пад Херсонам. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Эвакуацыя параненага з левага берага Дняпра пад Херсонам. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Эвакуацыя параненага з левага берага Дняпра пад Херсонам. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Сітуацыя пад Аўдзееўкай

Зацятыя баі працягваюцца ў раёне Аўдзееўкі Данецкай вобласці. Расійскія войскі за апошні тыдзень панеслі там вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, але здолелі захапіць частку тэрыкона, які ўзвышаецца над мясцовасцю.

«Наша наступальная аперацыя ідзе ўжо 13 дзён, вораг пастаянна перакідвае падмацаванні», — паведамляе ваенкар «Два майора». «Ідуць найцяжэйшыя баі», — стрымана піша гэты канал.

Украінскае камандаванне паведамляе пра гэтыя баі наступным чынам: «На Аўдзееўскім кірунку вораг вёў беспаспяховыя штурмавыя дзеянні пры падтрымцы авіяцыі ў раёнах населеных пунктаў Керамік, Стэпавое, Аўдзееўка, Тоненькае Данецкай вобласці. Тут сіламі абароны адбіта каля 10 атак ворага».

Карэспандэнт нямецкага выдання Bild Джуліян Ропке мяркуе, што пад Аўдзееўкай гіне па 300 расійскіх вайскоўцаў за дзень. 

«На адным з відэа з перадавой відаць чатыры падбітыя расійскія танкі і БТР на ўкраінскім мінным полі. Але туды ж рухаецца яшчэ столькі ж адзінак бранятэхнікі. Адзін БТР спыняецца перад мінай, але іншы штурхае яго наперад, пасля чаго адбываецца выбух. Усяго на відэа за хвіліну на мінах падрываецца не менш за 10 машын. На іншым запісе УСУ падпускаюць бліжэй калону расійскай бранятэхнікі і расстрэльваюць яе прыцэльным агнём», — адзначае ён.

Сітуацыя пад Вербавым і Рабоцінам

Расійскія крыніцы таксама другі дзень запар паведамляюць пра надзвычай моцныя артылерыйскія абстрэлы сваіх пазіцый у раёне Вербавога і Рабоціна ў Запарожскай вобласці, дзе ўкраінскія войскі ад чэрвеня спрабуюць прабіцца да Мелітопаля і берага Азоўскага мора праз мінныя палі і ўмацаванні расіян. 

«Сілы абароны Украіны працягваюць наступальную аперацыю на Мелітопальскім кірунку, наступальныя (штурмавыя) дзеянні на Бахмуцкім кірунку, наносяць акупацыйным войскам страты ў жывой сіле і тэхніцы, вымотваюць ворага ўздоўж усёй лініі фронту», — так апісваюць гэта ў зводцы ўкраінскага камандавання.

Мяркуючы па фота– і відэасведчаннях, прасоўванне ўкраінцаў застаецца вельмі марудным, абмяжоўваецца парай соцень метраў за дзень.

Пра сітуацыю на плацдармах левабярэжжа Херсоншчыны ўкраінскі Генштаб нічога не паведамляе.

Чытайце таксама:

Сахашчык — пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і пра тое, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам». Новы «Ток»

Беларус замовіў пентаграмы каля кватэр расійскіх прапагандыстаў? «Пагрозы расійскіх прапагандыстаў мяне хвалююць вельмі мала»

«Нашы дамоўленасці выконваюцца вельмі дакладна». Зяленскі пацвердзіў, што Украіна выкарыстала ракеты ATACMS

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
3