Ісмаіл Ханія. Фота: Wikimedia Commons

Ісмаіл Ханія. Фота: Wikimedia Commons

Турцыя «ветліва папрасіла» кіраўніка палітбюро ХАМАС пакінуць краіну. Улады Турцыі прынялі такое рашэнне пасля з'яўлення ў сацсетках відэа, на якім Ханія і іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва ХАМАС «узносяць малітву падзякі» пры праглядзе навін аб нападзе на Ізраіль, паведамляе «Медуза» са спасылкай на выданне Al Monitor.

Пры гэтым хоць Турцыя, імаверна, і спрабуе дыстанцыявацца ад ХАМАС, яна не збіраецца рабіць больш строгай сваю пазіцыю ў дачыненні да гэтай групоўкі настолькі, наколькі гэтага хацелася б заходнім краінам. У кіраўніцтве ХАМАС, як адзначае выданне, таксама, як відаць, не лічаць рэакцыю турэцкіх уладаў праблемай.

21 кастрычніка ў Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася тэлефонная размова з Ісмаілам Ханія. Эрдаган распавёў Ханія пра спробы Анкары дамагчыся рэжыму спынення агню, арганізацыі дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Газу, а таксама паведаміў пра магчымасць лячыць параненых палесцінцаў у Турцыі.

Чытайце таксама:

Выбух у бальніцы Газы выклікала ракета, выпушчаная з поўдня сектара — CNN

Беларусаў з сектара Газа не могуць эвакуяваць

Міністр абароны Ізраіля назваў тры этапы вайны з ХАМАС

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4