Дом урада ў Мінску. Фота: «Наша Ніва»

Дом урада ў Мінску. Фота: «Наша Ніва»

Урад азнаёміць Палату прадстаўнікоў з праектам закона «Аб змяненні Падатковага кодэкса», які прадугледжвае ўвядзенне адзінага маёмаснага плацяжу і павышэнне падатковых ставак. Сустрэча дэпутатаў з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам адбудзецца сёння ў другой палове дня, піша ТАСС.

«Адзіны маёмасны плацеж — агульная сума падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага падатку і транспартнага падатку, якая падлягае выплаце фізічнай асобай», — пазначана ў праекце закона, распрацаваным Саўмінам.

Законапраект прадугледжвае павышэнне з 13% да 25% стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб, гадавы даход якіх перавышае 200 тысяч рублёў. У выпадку яго атрымання ад крыніц у краіне ў выглядзе дывідэндаў, па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах аб выкананні работ, аказанні паслуг і стварэнні аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Мяркуецца павелічэнне з 20% да 30% стаўкі падаходнага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх у гэтым падатковым перыядзе даходы з пачатку каляндарнага года перавысілі 500 тысяч рублёў.

Таксама папраўкі ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць павелічэнне ставак адзінага падатку з прадпрымальнікаў. У прыватнасці, для фізічных асоб, якія жывуць у Мінску і займаюцца рэалізацыяй кацянят і шчанюкоў, штомесячная стаўка вырасце з 94 да 101 рубля, для сталічных булачнікаў — з 96 да 103 рублёў.

Стаўку падатку на прыбытак для арганізацый, у якіх у пазначаным падатковым перыядзе падатковая база перавысіла 25 млн рублёў, плануецца павялічыць з 20% да 25%. З 5% да 10% мяркуецца павысіць стаўку на прыбытак ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, уключаных у пералік высокатэхналагічных тавараў, вызначаны Саўмінам.

Законапраект прадугледжвае таксама прымяненне дзесяціразовай стаўкі транспартнага падатку ў дачыненні да транспартных сродкаў падвышанай камфортнасці, уключаных у вызначаны Саўмінам спіс, калі з моманту іх выпуску не прайшло больш за тры гады.

Чытайце таксама:

Транспартны падатак на мапеды і скутары трэба будзе плаціць у 2023 годзе

Багатыя таксама плачуць. У Беларусі хочуць увесці падатак на звышпрыбыткі і дарагія аўто

Беларус заплаціў падатак, а яму даслалі паўторнае паведамленне. Чаму так атрымалася і што рабіць у аналагічнай сітуацыі

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12