Наталля Качанава з ордэнам. Фота: Савет Рэспублікі

Наталля Качанава з ордэнам. Фота: Савет Рэспублікі

Як піша канал, такі форум — гэта сумесная ініцыятыва Савета Рэспублікі і Беларускай праваслаўнай царквы, прысвечаная «ўмацаванню статусу сямʼі і папулярызацыі традыцыйных каштоўнасцяў».

У Сафійскім саборы сабраліся шматдзетныя семʼі, дэпутаты, прадстаўнікі духавенства, сістэмы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай сферы — каля 300 чалавек. 

Спікеры гаварылі аб «умацаванні інстытута сямʼі, мацярынстве і дзяцінстве, адказным бацькоўстве, мерах па папярэджанні хатняга гвалту».

«Тыя дзяржавы, якія жывуць сваімі традыцыямі і робяць усё на карысць свайго народа, сёння спрабуюць зламаць. Але нашу краіну зламаць немагчыма, таму што мы адзіныя ў імкненні зрабіць усё самае лепшае для росквіту нашай дзяржавы. Наша краіна — сямʼя, дзе ёсць бацька, у якога ўсё жыццё прысвечана народу і краіне. Каб мы жылі ў міры і спакоі – і гэта тытанічная праца», — адзначылася новым выказваннем Качанава.

На сустрэчы Качанава ўручала падзякі. А пасля яна сама «за ўзаемадзеянне з праваслаўнай царквой» была ўзнагароджана ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. Узнагарода прысуджаецца «за працы на карысць праваслаўя».

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7