«Адкрыццё гэтай кампазіцыі прымеркавана да юбілейнай даты — 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кампазіцыя стваралася няпроста — у творчым пошуку, дыскусіях, супярэчнасцях. Але ўсё атрымалася. Кампазіцыя атрымала станоўчую ацэнку. Хачу падзякаваць усім, хто мае дачыненне да стварэння гэтага сімвала беларускай навукі», — сказаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Залатое кальцо беларускай навукі» складаецца з ратонды і скульптур выбітных навукоўцаў Беларусі, заснавальнікаў навуковай думкі: Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Казіміра Семяновіча, Яўстафія Тышкевіча, Яўхіма Карскага і Усевалада Ігнатоўскага.

Аўтары праекта — архітэктар Армэн Сардараў, а таксама скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі.

Уладзімір Гусакоў. Фота: БелТА

Уладзімір Гусакоў. Фота: БелТА

Падчас цырымоніі ў нішу архітэктурна-мастацкай кампазіцыі была закладзена капсула з пасланнем нашчадкам, прадаўжальнікам навуковых традыцый Беларусі.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

На капсуле выгравіраваны надпіс: «Пасланне нашчадкам. Прытрымліваючыся прынцыпу пераемнасці і захоўваючы адданасць найлепшым традыцыям навуковых школ, просім накіраваць пасланне вашым нашчадкам, тым самым ствараючы бесперапынную «вось часу» акадэмічнай навукі. Адчыніць праз 50 год».

Чытайце таксама:

У Маладзечне на Дзень маці прапануюць падарыць матулям бюст Сталіна ФОТАФАКТ

У Брэсце неўзабаве паставяць стэлу з «сапраўдным сімвалам зямлі беларускай»

У Слуцку паставілі скульптуру «Дзівосная Случ». Паглядзіце, як яна выглядае

Клас
19
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
1