«Таварышы з аднаго з населеных пунктаў раёна прыехалі ў райцэнтр, каб пазаймацца спортам. У нейкі момант ім кінуўся ў вочы футбольны мяч, які ляжаў за варотамі. Хоць ён быў прабіты, хлопцы вырашылі яго забраць з сабой. Паклалі ў заплечнік і адправіліся на прыпынак, а ўжо там выкінулі», — апісвае выпадак выданне.

Бацькі хлопчыка, у якога скралі мяч, звярнуліся ў міліцыю.

І міліцыя высветліла асобы дзяцей, узрост якіх не называецца ў артыкуле.

«Свой неабдуманы ўчынак маладыя людзі растлумачыць не змаглі, хоць з дзяцінства ведаюць, што браць чужое нельга», — піша выданне.

Хоць пацярпелым была кампенсаваная шкода, але па гэтым факце распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
45
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
15