Хлопчык размахвае ўкраінскім сцягам, калі бронетранспарцёр украінскай арміі накіроўваецца да Бахмуцкай лініі фронту ў Славянску, 27 чэрвеня 2023 г. Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Хлопчык размахвае ўкраінскім сцягам, калі бронетранспарцёр украінскай арміі накіроўваецца да Бахмуцкай лініі фронту ў Славянску, 27 чэрвеня 2023 г. Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Сярод дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў часцей за ўсё давер выказваецца да ўзброеных сіл (ім давяраюць 93% апытаных), добраахвотніцкіх атрадаў (85%), валанцёрскіх арганізацый (84%), Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях (83%), Нацыянальнай гвардыі (81%), Дзяржаўнай памежнай службы (76,5%), прэзідэнта (72%), Міністэрства абароны (71%), Службы бяспекі Украіны (66%), грамадскіх арганізацый (60,5%), Царквы (59%), Нацыянальнай паліцыі Украіны (57%), кіраўніка горада (пасёлка, вёскі), у якім жыве рэспандэнт (54%).

Часцей выяўляецца давер, чым недавер, да Рады горада (пасёлка, вёскі), у якім жыве рэспандэнт (адпаведна 49% і 41%), да ўкраінскіх СМІ (адпаведна 47% і 43%), да Нацыянальнага банка (адпаведна 46% і 42%), да ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека (адпаведна 44% і 31%). 

Большасць рэспандэнтаў выказваюць недавер палітычным партыям (не давяраюць 74%), чыноўнікам (72%), судовай сістэме (70%), Вярхоўнай Радзе Украіны (64%), пракуратуры (61%), ураду Украіны (60%), камерцыйным банкам (59%), Нацыянальнаму антыкарупцыйнаму бюро (53%), спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (52%), Нацыянальнаму агенцтву па пытаннях прадухілення карупцыі (52%). 

Таксама часцей выказваецца недавер, чым давер, прафсаюзам (не давяраюць ім 46%, тады як давяраюць — 25%). 

Палітычная сіла, якой можна даверыць уладу ў пасляваенны перыяд, часцей за ўсё, на думку рэспандэнтаў, можа зʼявіцца з асяроддзя вайскоўцаў (так лічаць 52% апытаных).

30% рэспандэнтаў прытрымліваюцца думкі, што яна можа зʼявіцца з валанцёрскага асяроддзя (што на 5% больш, чым у ліпені 2023 г.), 25% — з кола гуманітарнай або тэхнічнай інтэлігенцыі (на 7% больш, чым у ліпені 2023 г.), 23% — з ужо існуючых палітычных партый (што на 3% менш, чым у ліпені), 19% — з арганізацый грамадзянскай супольнасці, 8% — з бізнэс-асяроддзя. 

Сярод палітыкаў, чыноўнікаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў, узровень даверу да якіх ацэньваўся падчас гэтага даследавання,

часцей за ўсё рэспандэнтамі выказваўся давер да Уладзіміра Зяленскага (75%), Віталя Кіма (64%), Сяргея Прытулы (51%). 

Часцей выказвалі давер, чым недавер, Міхаілу Падаляку (адпаведна 45% і 30%), Віталю Клічко (адпаведна 44% і 39, 5%), Аляксею Данілаву (адпаведна 42% і 35,5%), Васілю Малюку (адпаведна 34% і 21%), Юрыю Бутусаву (адпаведна 31% і 25%), Рустэму Умераву (адпаведна 25% і 21%).

Большасць апытаных не давяраюць Юрыю Бойку (82%), Юліі Цімашэнка (82%), Пятру Парашэнку (73%), Аляксею Арастовічу (71%), Дзмітрыю Гардону (58%), Давіду Арахамію (54%) і Андрэю Ермаку (53%). 

Апытанне метадам face-to-face праводзілася ва ўсіх абласцях, акрамя Данеччыны, Луганшчыны і Крыма. У Запарожскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай, Херсонскай абласцях — толькі на тых тэрыторыях, якія кантралююцца ўрадам Украіны і на якіх не вядуцца баявыя дзеянні. 

Апытана 2016 рэспандэнтаў, якім ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%. 

Клас
55
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
5
Абуральна
6