Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У аўторак над Беларуссю будзе панаваць халодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. Месцамі, а ноччу па паўночным усходзе краіны на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі: дождж і мокры снег.

Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты.

Ноччу +1..+4°С, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі 0..-3°С; днём +6..+12°С. У Мінску +7..+9°С.

11 кастрычніка над краінай будзе ўплыў атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над Фінляндыяй.

Уначы без ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы.

Ноччу +1..+5°С, месцамі па краіне замаразкі 0..-4°С; днём +8..+14°С, па захадзе Беларусі +15..+17°С. У Мінску +9°С

У чацвер, 12 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер часам моцны парывісты. Ноччу ад +6°С па паўночным усходзе да +14°С па захадзе краіны, максімальная днём +12..+19°С.

А вось якое надвор'е прагназуе ў Мінску на наступныя дні папулярны рэсурс Gismeteo.by.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1