Плот перагарадзіў праспект Незалежнасці каля Галоўпаштамта. Скрыншот відэа з інстаграма mc_maxim

Плот перагарадзіў праспект Незалежнасці каля Галоўпаштамта. Скрыншот відэа з інстаграма mc_maxim

На праспекце Незалежнасці вецер знёс будаўнічы плот ля Галоўпаштамта на праезную частку. У выніку перагарадзіў палову палос. Рабочыя аператыўна прыбралі яго з дарогі, паведамляе «Зеркало».

Непагадзь у Мінску. Скрыншот відэа з інстаграма mc_maxim

Непагадзь у Мінску. Скрыншот відэа з інстаграма mc_maxim

А на вуліцы Ваўпшасава парывамі ветру раскідала дарожную агароджу. Гэта таксама замінала праезду машын.

У раёне Трактарнага завода ветрам вырвала дрэва з зямлі. Суседнія елкі і вербы, аднак, не пацярпелі.

Нагадаем, сёння ў Беларусі захоўваецца моцны заходні і паўночна-заходні вецер — месцамі да 24 м/с. Уначы ў панядзелак, 9 кастрычніка, на большай частцы краіны, а днём па ўсходзе таксама чакаецца вецер парывамі 15-20 м/с. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У суботу, 7 кастрычніка, моцны вецер пашкодзіў пяць дахаў, паваліў 240 дрэў, былі пашкоджаны 32 аўта.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0