Фота: BYSOL

Фота: BYSOL

«Пачынаючы з лета 2020 года мы з жонкай Настай актыўна ўдзельнічалі ў акцыях за Вольную Беларусь (мітынгі, ланцужкі салідарнасці, маршы). А 29 лістапада 2020 года мяне затрымалі на маршы раёнаў і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак.

У чэрвені 2022 года да нас у кватэру ўварваўся ГУБАЗіК з групай САХР і пасля правядзення ператрусу нас з жонкай арыштавалі і адвезлі ў ІЧУ Акрэсціна. Канфіскавалі ўсе грашовыя сродкі, а на рахункі і маёмасць наклалі арышт. Мяне асудзілі па «народным» арт. 342 КК на паўтара гады. Маёй жонцы было прад'яўлена абвінавачанне па трох артыкулах — яна была экстрана эвакуаваная з Беларусі.

Цяпер я са сваёй сям'ёй у бяспецы. Я страціў свой бізнэс і актыўна шукаю працу, аднак фінансава мы не стабільныя. Большая частка нашай маёмасці і грашовых сродкаў так і засталася пад арыштам. Таму прашу вас аб фінансавай дапамозе для мяне і маёй сям'і».

Для аплаты для сям'і арэнднага жылля на 3 месяцы неабходна € 2000, на ўтрыманне і забеспячэнне дзіцяці (гурткі і абеды ў школе, адзенне, харчаванне) — € 700, яшчэ € 800 сям'я плануе патраціць на рэабілітацыю, вывучэнне польскай мовы і медыцынскае абследаванне.

Дапамагчы сям'і Дзяніса можна на старонцы BYSOL.

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1