Колькасць забітых ізраільцян у выніку нападу ХАМАС на цяперашні момант вырасла да 600 чалавек.

Сёння таксама стала вядома, што два беларусы — маці і сын — пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў у Ізраілі. Яны шпіталізаваны, адзін з іх — у вельмі цяжкім стане.

У Ізраілі ўведзены ў дзеянне пункт «40 алеф». Такім чынам, краіна афіцыйна абвясціла стан вайны. 

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
2