Крыж у памяць Вацлава Ластоўскага. Фота ілюстрацыйнае

Крыж у памяць Вацлава Ластоўскага. Фота ілюстрацыйнае

«На крыжы Ластоўскаму зноў з'явілася слова «ўпырь», а на крыжы ў памяць польскіх ахвяр савецкіх рэпрэсій напісана «Сидите в «Крэсах» ляхи! Припоминайте плахи…», — расказалі Katolik.life вернікі.

Крыж памяці аднаго з найбольш актыўных і заслужаных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя Вацлава Ластоўскага апаганьваюць ужо не ўпершыню. Апошні раз пра гэта было вядома ў сёлетнім траўні. Пра пошук і пакаранне вінаватых у вандалізме на гэтым месцы памяці і смутку афіцыйныя ведамствы ні разу не паведамлялі.

Чытайце таксама:

У Магілёве прыводзяць у парадак месца сталінскіх расстрэлаў

На мемарыял у парку Чалюскінцаў вярнулася шыльда са згадкай ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме ў «віцебскіх Курапатах»

У Курапатах камунальнікі спілоўвалі дрэвы, тыя падалі на крыжы

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
18