«Столькі ўсяго здарылася за мной за апошнія паўгады! Такая фактура, хоць у стэндап, хоць на новы зборнік.

Жыву ў Варшаве, строю планы, і ёсць адчуванне, што ўсё атрымаецца…

Часта пішуць «дальше — больше», і робяць памылку, бо правільна «дальше — Польша», — з уласцівым яму гумарам піша Найдзёнаў.

Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы франтмен гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Найдзёнава затрымалі сёлета 25 сакавіка. Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязнем.

З канца красавіка ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені яго перавялі са Следчай турмы № 8 у СІЗА-1 у Мінску.

24 ліпеня суддзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёна Мінска вынесла Мікіту Найдзёнаву прысуд. Яму далі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Пасля абнародавання прысуду Найдзёнава вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

22 верасня стала вядома, што Мікіту Найдзёнава МУС уключыў у свой «спіс экстрэмістаў».

Чытайце таксама:

Лепей нічога не рабі для Беларусі, чым зробленае вымучанае — Святлана Курс

Беларускі кубінец, якога хацелі выслаць на радзіму, застанецца ў Еўропе

«Былых палітвязняў не бывае». Збор у падтрымку ўцекача з Беларусі і ягонай сям'і

Клас
39
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1