Спальныя капсулы Спальные капсулы Sleeping capsules

Спальныя капсулы. Фота: Brownstone Shared Housing

Як паведамляе выданне Businessinsider.com, заснавальнікі стартапаў і ІТ-спецыялісты Крамянёвай даліны плацяць ад 700 да 900 даляраў у месяц за размяшчэнне ў невялікіх капсулах вышынёй 1,2 метра. У той жа час арэнда кватэры-студыі там каштуе 2200 даляраў.

У капсуле можа размясціцца толькі аднаспальны ложак. Спальня з капсуламі на двух узроўнях знаходзіцца ў прасторы, абсталяванай супольнай кухняй і пяццю ваннымі пакоямі. Пральнай машыны пры гэтым няма.

Як заяўлена на вэб-сайце кампаніі-распрацоўшчыка капсул Brownstone, «асобныя ложкі займаюць на 40 адсоткаў больш месца, чым звычайныя двух'ярусныя ложкі, і абсталяваныя індывідуальным асвятленнем, шторкамі, вентылятарамі з рэгуляванай тэмпературай і іншымі неабходнымі прыладамі».

Кампанія запэўнівае патэнцыйных арандатараў, што яны, акрамя ўласнага ложка, атрымаюць «доступ без ключа ў будынак у фантастычным месцы, доступ да цалкам абсталяванай кухні і цалкам мэбляваных памяшканняў агульнага карыстання, такіх як гасцёўня і супольны офіс».

Адзін з жыхароў новай прасторы — Крысціян Льюіс (Christian Lewis) — заснавальнік кампаніі Spellcraft, якая займаецца штучным інтэлектам, прызнаўся, што ў маленькіх капсулах «душнавата». Але ён можа атрымаць асалоду ад спакойнага васьмігадзіннага сну.

На крытычныя заўвагі іншых у сваім акаўнце ў Х ён заўважае, што такое размяшчэнне дазваляе жыць у самім Сан-Францыска і пры гэтым не плаціць 4000 даляраў за месяц і не рызыкаваць атрымаць нажом у спіну.

Твит Кристина Льюиса Твіт Крысціна Льюіса

Акрамя гэтага, на думку Льюіса, такое размяшчэнне стварае выдатную магчымасць для наладжвання кантактаў з іншымі жыхарамі.

Як сцвярджаюць вытворцы, у Сан-Францыска яны атрымліваюць шмат запытаў на размяшчэнне ў капсулах з боку людзей, якія працуюць у сферы ІТ.

Чытайце яшчэ:

Дзякуючы гэтаму вынаходніцтву можна спаць проста ў офісе

10 памылак, якія перашкаджаюць здароваму сну

Клас
8
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?