Ан Л'Юе. Фота: mfa.org

Ан Л'Юе. Фота: mfa.org

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2023 года сталі П'ер Агасціні, Ферэнц Краўз і Ан Л'Юе. Найвышэйшую ўзнагароду навуковага свету яны атрымалі за эксперыментальную распрацоўку тэхналогіі звышкароткіх лазерных імпульсаў, якая дазваляе зазірнуць ўнутр атама, піша Бі-бі-сі.

Сябры Нобелеўскага камітэта растлумачылі, што ў 2001 годзе наваспечаныя лаўрэаты незалежна адно ад аднаго правялі паспяховыя эксперыменты, якія фактычна заклалі аснову новага навуковага напрамку — атасекунднай фізікі.

Атасекунда — адна трыльённая доля секунды. У такіх мікра-мікравелічынях даводзіцца вымяраць працэсы, якія адбываюцца з матэрыяй на ўзроўні атамаў і электронаў.

Прычым, убачыўшы званок з незнаёмага замежнага нумара, Ан Л'Юе не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку. Гэта тэлефанаваў Нобелеўскі камітэт.

З 1901 года Нобелеўскую прэмію ў галіне фізікі прысуджалі 116 разоў, яе лаўрэатамі сталі 222 чалавекі.

Летась Нобелеўскую прэмію па фізіцы падзялілі француз Ален Аспет, амерыканец Джон Клаўзер і аўстрыец Антон Цайлінгер — яе прысудзілі за даследаванні ў галіне квантавай механікі, якія эксперыментальна даказалі, што нават вялікі Эйнштэйн можа памыляцца.

Гэта другая Нобелеўская прэмія, уручаная сёлета. Напярэдадні Каталін Карыко з Венгрыі і Дру Вайсман з ЗША атрымалі прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі — за адкрыцці, якія дазволілі распрацаваць новы тып вакцын на аснове РНК.

У сераду назавуць нобелеўскага лаўрэата па хіміі, а ў чацвер (14:00) — па літаратуры.

Чытайце таксама:

Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі

Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі

Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5