Прыватызацыя комплексу «Нафтан‑Палімір» з удзелам расійскіх кампаніяў адбудзецца найбліжэйшым часам, — паведаміў віцэ‑прэм’ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Найбліжэйшым часам можа адбыцца ўгода па комплексе «Нафтан‑Палімір», магчымы ўдзел «Лукойла» ці іншых расійскіх кампаній», — удакладніў Сямашка.

«Мы знаходзімся ў стане нізкага старту», — сказаў чыноўнік. Ён удакладніў, што практычна 100% акцыяў комплексу знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы.

Акрамя заключэння прыватызацыйнай угоды па рынкавай цане, Беларусь прад’яўляе да інвестара патрабаванні забяспечыць загрузку комплексу сыравінай і гарантаваць наяўнасць рынкаў збыту.

«Расійскія нафтавыя кампаніі нас у гэтым выпадку найлепшым чынам задавальняюць», — цытуе «Інтэрфакс» намесніка кіраўніка ўрада.

Прыватызацыя «Нафтана» прадугледжана праектам міжурадавага пагаднення аб пашырэньні супрацоўніцтва з Расеяй у паліўна‑энергетычным комплексе, якое мяркуецца заключыць у лютым 2010 года.

Паводле Сямашкі, праект таксама прадугледжвае допуск беларускай дзяржкампаніі «Беларуснафта» да разведвання і распрацоўкі радовішчаў энерганосьбітаў і да здабычы нафты і газу на тэрыторыі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?