Фота: інстаграм Дзінары Алімбекавай-Смольскай
«Шчаслівая лічба 28 для нашай сям'і! Сардэчна запрашаем, наш сыночак», — напісала алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце ў 2018 годзе.
Першай яе павіншавала першая ракетка свету Арына Сабаленка.
Муж Дзінары — біятланіст Антон Смольскі. Пара пабралася шлюбам летась.
Антон Смольскі і яго жонка Дзінара — падпісанты праўладнага ліста спартоўцаў.





