Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка па выніках удзелу ў II Еўрапейскім кангрэсе спорту і турызму, піша «Позірк».

Паводле палітыка, беларускія атлеты за антываенную пазіцыю зазнаюць «падвойную дыскрымінацыю»: унутры краіны спартсменаў-дысідэнтаў «выключаюць са зборных, звальняюць, уключаюць у «чорныя спісы», «саджаюць у турму», а па-за яе межамі не дапускаюць да спаборніцтваў.

«Беларускі спартсмен-дысідэнт застаецца безабаронным», — канстатаваў палітык.

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета прапанаваў пераняць досвед Польшчы: пры ўмове нейтральнага статусу дапускаць да спаборніцтваў беларускіх атлетаў з «выразнай грамадзянскай антываеннай пазіцыяй», якія не фінансуюцца рэжымам у Мінску.

На думку Латушкі, беларускіх атлетаў-дысідэнтаў таксама можна было б дапускаць да міжнародных спаборніцтваў «адразу, без заяўкі» ад той ці іншай нацыянальнай федэрацыі.

Нагадаем, што ўчора паведамлялася, што Міжнародны алімпійскі камітэт разгледзіць рэкамендацыі наконт удзелу беларусаў у турнірах.

Раней МАК казаў, што спартоўцы з Беларусі і Расіі будуць дапушчаныя да Алімпіяды ў Парыжы ў наступным годзе ў нейтральным статусе пры ўмове асуджэння імі расійскага ўварвання ва Украіну. Таксама спартоўцы не павінны прадстаўляць сілавыя структуры.

Чытайце таксама:

Беларусам не пакажуць найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў новага сезона — Эйсмант

Камісія спартоўцаў МАК 1 кастрычніка разгледзіць рэкамендацыі па ўдзеле беларусаў у турнірах

МАК не дазволіў беларусам і расіянам удзельнічаць у Азіяцкіх гульнях. Яны хацелі здабыць там алімпійскія ліцэнзіі

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0