Рамзан Кадыраў з сынам Адамам

Рамзан Кадыраў з сынам Адамам

«Пабіў і правільна зрабіў. Больш за тое, я лічу, што той, хто паквапіўся на любое Святое Пісанне, у тым ліку дэманстратыўна спальвае яго, абразіў гэтым дзясяткі мільёнаў грамадзян нашай вялікай краіны, павінен панесці суровае пакаранне», — сцвярджае аўтарытарны чачэнскі кіраўнік.

Пасля чаго пераходзіць да маралізатарства: маўляў,

«нізкія ўчынкі замаху на святое ўласцівыя толькі людзям цынічным, амаральным, бесхрыбетным і прадажным, ахвотным унесці разлад у грамадства, якое наша дзяржава гадуе ў ідэалах талерантнасці, памяркоўнасці і любові адно да аднаго».

А «гэтыя мярзотнікі не разумеюць мовы пераканання, не хочуць будаваць дзяржаву, развіваць яе… Такія правакатары і здраднікі — хворая пухліна на целе, якую трэба выпальваць», — пагражае Рамзан Кадыраў і дадае, што ганарыцца ўчынкам сына і «паважае яго выбар».

Сам Рамзан Кадыраў у кадры не з'яўляецца, усё гэта выкладаецца ў тэкставай версіі. Што толькі дадае вагі чуткам, што ў чачэнскага дыктатара вельмі кепска са здароўем, дзеля чаго ён не хоча ці не можа паказвацца на публіцы. 

Мікіту Жураўля затрымалі вясной у Валгаградзе пасля акцыі са спаленнем Карана каля мячэці. Як сцвярджае Следчы камітэт Расіі, мужчына прызнаўся, што нібыта зрабіў гэта за грошы па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў. Пазней Жураўля даставілі ў Чачню.

Чытайце таксама:

У сеціве «хаваюць» Кадырава. Але сёння ён апублікаваў відэа з сабою — упершыню за два тыдні

Паплечнік Кадырава апублікаваў відэа з ім. Раней заяўлялася, што Адам Дэлімханаў быў забіты ці паранены ва Украіне

Кадыраў назваў «гнюснай здрадай» мяцеж Прыгожына

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
41