Здымак ілюстрацыйны. Фота: Bigc Studio / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Bigc Studio / vecteezy.com

Указам прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА дазволеныя толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам «для ажыццяўлення іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым указам».

Для гэтага арганізацыям і прадпрымальнікам неабходна атрымаць адпаведны дазвол у Дэпартаменце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Міністэрства будзе арганізоўваць улік такіх беспілотнікаў. Для гэтага прадугледжана стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх БЛА, якія належаць юрыдычным асобам і (або) ІП.

Фізічным асобам увоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА забараняецца.

У частцы ўвозу, эксплуатацыі і вырабу БЛА фізічнымі асобамі ўказ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, а ў частцы захоўвання і абароту — праз шэсць месяцаў.

На працягу шасці месяцаў з моманту афіцыйнага апублікавання ўказа фізічныя асобы могуць свае дроны прадаць арганізацыям або індывідуальным прадпрымальнікам ці перадаць іх на захоўванне ва «ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам».

Нагадаем, што сёлета з 4 чэрвеня правілы карыстання дронамі ўжо рабілі больш строгімі. Паводле іх, беспілотнікі трэба было рэгістраваць і ўзгадняць іх палёты.

БПЛА сталі важным элементам вайны ва Украіне, непасрэдным удзельнікам якой стала Беларусь. У 2023 годзе менавіта беспілотнік пашкодзіў звышкаштоўны расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах.

Чытайце таксама:

У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ

У Беларусі прапануюць забараніць эксплуатацыю БПЛА без пастаноўкі на дзяржаўны ўлік

Мінабароны Беларусі выдзеліла рэкордныя 3,1 млн рублёў на закуп беспілотнікаў «Суперкам». Такія ж мадэлі Расея выкарыстоўвала ва Украіне

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17