Прарасійскі тэлеграм-канал «НЗ Севастопаль» паведаміў, што ў раёне Фіялента чулі выбухі. У сваю чаргу, канал «Крымскі вецер» паведаміў, што выбух адбыўся ў раёне часці радыётэхнічнай разведкі або часці СПА — яны размешчаныя побач.

Паведамляецца таксама, што ў Севастопалі машыны хуткай дапамогі з уключанымі сірэнамі памчаліся ў бок Фіялента. Рух аўтатранспарту па Крымскім мосце часова перакрыты.

Пазней расійскае Міністэрства абароны заявіла, што ў 20:30 сродкі СПА акупантаў збілі два ўкраінскія беспілотнікі над паўднёва-заходняй часткай Крыма. 

Крыніцы выдання «Суспільне» ў разведцы паведамілі, што выбухі ў Севастопалі — гэта сумесная спецаперацыя Галоўнага ўпраўлення разведкі і ВМС. «Выбухі пачаліся прыкладна ў 20:15. Было тры гучныя выбухі і некалькі ціхіх. Знаёмы напісаў, што выбухі былі на поўдні горада з боку мыса Фіялент», — сказаў мясцовы жыхар.

На мысе Фіялент, дзе, верагодна, чуліся выбухі, базуецца 26-ы марскі радыётэхнічны атрад. Акрамя таго, там размешчана радыётэхнічная станцыя з 12 радыёлакацыйнымі антэнамі.

Чытайце таксама:

Як вызвалялі Андрэеўку: імгла Данбаса і суровыя баі. Унікальныя кадры

У Службе бяспекі Украіны сцвярджаюць, што ў Еўпаторыі знішчылі комплекс СПА С-400 «Трыумф»

Пяць марскіх дронаў атакавалі расійскі карабель у Чорным моры

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3