Імпарт паслуг па артыкуле «Паездкі» і па паслугах пасажырскага транспарту склаў згодна з вынікамі другога квартала 35,5 млн даляраў, як вынікае з новай статыстыкі Нацбанка Беларусі.

У першым квартале гэты паказчык быў 34 млн даляраў. Для параўнання: у 2022 годзе ў першым квартале — 25,5 млн даляраў, у другім — 29,9 млн, у трэцім — 28,7 млн, у чацвёртым — 26,6 млн.

Супастаўныя з цяперашнім узроўнем паказчыкі былі ў студзені—сакавіку і кастрычніку—снежні 2020 года — 32,2 млн і 30,2 млн адпаведна. У 2019 годзе ў трэцім і чацвёртым кварталах выдаткі былі яшчэ большыя — 42,9 млн і 44,4 млн.

Гэтыя сумы адлюстроўваюць не толькі аплату паездак на транспарце за мяжой, але і ў цэлым выдаткі жыхароў Беларусі ў іншых краінах. Сюды ўключаюцца як турыстычныя паездкі, так і дзелавыя камандзіроўкі. Пры гэтым Нацбанк не ўдакладняе, пра якія менавіта краіны ідзе гаворка.

Апублікаваны таксама і даныя аб экспарце па артыкуле «Паездкі». Гэты артыкул ахоплівае выдаткі жыхароў іншых краін у Беларусі. У першым квартале сума такіх выдаткаў склала 3,5 млн, а ў другім — 3,6 млн даляраў. Гэты паказчык не моцна адрозніваецца ад таго, што быў у мінулым годзе, калі квартальны аб'ём вагаўся ад 3,4 млн да 3,9 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Што палягчае жыццё турысту? Топ-10 мабільных праграм і сэрвісаў для паходаў і падарожжаў

«Плакалі танныя крупы і зубы!» Што жыхары Дзвінска кажуць пра магчымае закрыццё памежнага пункта на мяжы з Беларуссю

Наведванне Венецыі хутка стане платным 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0