«Рэкорд паставілі ў Маскве, на тэрыторыі ВДНХ, і неўзабаве перададуць для фіксацыі складальнікам Кнігі Гінеса, — паведамілі прадстаўнікі беларускай кампаніі Mark Formelle, якія выступілі арганізатарамі акцыі. — Пано складаецца з 2407 шкарпэтак, на стварэнне пайшло каля дзвюх гадзін. Працэс выглядаў як маляванне карціны па нумарах: для кожнай шкарпэткі было пазначана сваё месца».

У кампаніі запэўніваюць, што такую вялікую карціну са шкарпэтак у свеце яшчэ ніхто не ствараў. Рэкорд ужо зафіксавалі ў Міжнародным агенцтве InterRecord і рэестры рэкордаў Расіі. Усе неабходныя матэрыялы таксама перададуць прадстаўнікам Кнігі Гінеса — іх вердыкт стане вядомы праз некалькі месяцаў.

Чытайце таксама:

Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»

Модная восень па-беларуску. Трэндавыя рэчы можна знайсці нават у брэсцкай «Калінцы»

Цяпер і Барбі можа «купляць беларускае». Mark Formelle паказаў калекцыю адзення для лялек

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0