Фота з інстаграма Раналду

Фота з інстаграма Раналду

«Сёння асаблівы дзень. Я ахрышчаны! Хрысціянская вера заўсёды была фундаментальнай часткай майго жыцця з дзяцінства, хоць я яшчэ не быў ахрышчаны. З сакрамантам я адчуваю сябе сапраўды адроджаным дзіцём Божым — па-новаму, больш усвядомлена, глыбей»,— напісаў спартовец на сваёй старонцы ў інстаграме.

Фота з інстаграма Раналду

Фота з інстаграма Раналду

Бразілец апублікаваў у сацыяльных сетках здымкі са свайго хросту. 

Раналду (або Зубасцік, як яго называлі) нарадзіўся ў Сан-Паўлу ў 1976 годзе. Пасля года ў «Крузэйру» перабраўся ў Еўропу. Першым ягоным клубам быў нідэрландскі ПСВ, гуляў у «Барселоне», «Інтэры», «Рэале», «Мілане». скончыў кар'еру ў бразільскім «Карынтыясе». Згуляў за кар'еру ў клубах 384 матчы, забіў 280 мячоў.

З мадрыдскім «Рэалам» двойчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі. 

За зборную Бразіліі згуляў 98 матчаў, забіў 68 мячоў. Чэмпіён свету 1994 і 2002 гадоў.

Уладальнік «Залатога мяча» (France Football): 1997, 2002, футбаліст года па версіі ФІФА: 1996, 1997, 2002; уладальнік «Залатой буцы» 1997 года. 

Цяпер Раналду — прэзідэнт іспанскага футбольнага клуба «Вальядалід», які выступае ў другім дывізіёне.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0