Фота: Reform.by

Фота: Reform.by

Штогод 25 сакавіка, на Дзень Волі, мастак ладзіў перформанс на галоўнай плошчы роднага мястэчка Бобр: усталёўваў на мальберт гэтае незавершанае палатно, змешваў фарбы на палітры: светлыя, калі год быў харошы, або цёмныя, калі год быў нядобры, — і пісаў у прысутнасці рэдкіх гледачоў.

Такім чынам, палатно пісалася толькі раз на год, а сам перформанс адбываўся на працягу больш як 25 гадоў. Мастак абяцаў скончыць твор, калі Беларусь будзе вольнай.

Галоўны персанаж карціны — жанчына, сімвал Беларусі, што пакутуе ад камуністычнага мінулага і дыктатарскай сучаснасці.

Фота: Reform.by

Фота: Reform.by

26 жніўня 2016 года ў Познані адкрылася выстава пад назвай «Нацыянальна-радыкальны Алесь Пушкін», на якой мастак паказаў і партрэты серыі «Беларускі Рэзыстанс», якія ён не мог выставіць у Беларусі, і «Карціну свабоды», якая пасля выставы ў Беларусь не вярнулася. Алесь заявіў, што гэта можа адбыцца толькі пасля зрынання рэжыму Лукашэнкі.

Урэшце карціна трапіла ў «Замак Уяздоўскі», дзе ў 2021 годзе яе паказалі на выставе «Палітычнае мастацтва».

Фота: Reform.by

Фота: Reform.by

Цяпер дырэкцыя «Замка» зладзіла адмысловы паказ, дзе можна ўбачыць гэтую манументальную карціну, а таксама дакументальнае кіно, на якім паказваецца фрагмент працэсу стварэння палатна. Таксама ў экспазіцыю ўвайшла дошка памяці з чорнымі стыкерамі, на якіх ахвотныя маглі нешта напісаць.

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

Чытайце таксама:

У Беластоку адкрылі выставу рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Яе прысвяцілі памяці Алеся Пушкіна

Апошні перформанс Алеся Пушкіна

32 — за, супраць — 1, устрымаўся — 1. Такія былі вынікі галасавання па пытанні выключэння Алеся Пушкіна з Саюза мастакоў

Алесь Пушкін мучыўся страшнымі болямі, але яго не шпіталізавалі. Хто начмед у турме, дзе ён памёр

«Усё ж часы былі тады іншыя». Пахаванне Алеся Пушкіна ў 2023-м vs пахаванне Ларысы Геніюш у 1983-м

Галоўная таямніца Алеся Пушкіна

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0