БелАЭС у Астравецкім раёне. Фота: «Наша Ніва»

БелАЭС у Астравецкім раёне. Фота: «Наша Ніва»

Але цалкам імаверна, што пункт пахавання радыеактыўных адкідаў БелАЭС могуць пабудаваць у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага інжынера бяспекі і надзейнасці БелАЭС Лявон Авецісян падчас грамадскіх слуханняў перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю другога энергаблока 8 верасня ў Астраўцы, піша smartpress.by.

Паводле яго слоў, у адпаведнасці са стратэгіяй абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі (РАТ) прадугледжана распрацоўка праекта месца пахавання РАТ.

«Цяпер праца вядзецца. Сярод іх былі і беларускія арганізацыі па праектаванні гэтага будынка. У першую чаргу гэта збудаванне, гатовае ў 2030 годзе прыняць радыеактыўныя адкіды Беларускай АЭС. Разглядаюцца ў праекце месцы, заражаныя пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер нашы спецыялісты перыядычна раяцца ў Мінску. Гэта значыць, пытанне пад кантролем», — сказаў Авецісян.

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк дадаў, што беларускія спецыялісты, у тым ліку з Дзяржатамнагляду, Міністэрства энергетыкі, Акадэміі навук супрацоўнічаюць з расійскімі калегамі ў гэтым пытанні.

«У якасці пляцоўкі для размяшчэння мы сёння разглядаем усю Рэспубліку Беларусь. Можна вылучыць два прыярытэтныя напрамкі. Гэта паблізу асноўнага вытворцы адкідаў і тая зона, якая трапіла пад адчужэнне — Чарнобыльская зона адчужэння.

Сёння праводзяцца капітальныя даследаванні. Гэта значыць, па тых даных, якія сёння ёсць па геалогіі, па сейсміцы, па многіх іншых пытаннях. У найбліжэйшы час мы вылучым асноўныя пункты <…> пасля чаго будзе створана Дзяржаўная камісія па выбары пляцоўкі, і ў адпаведнасці з заканадаўствам яна будзе зацверджаная. Гэтая праца будзе праводзіцца ў гэтым і наступным годзе», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

«Сусед-атамшчык атрымаў 7000 рублёў». Чым жыве Астравец, які абагнаў Мінск па сярэднім заробку

«Расатам» гатовы будаваць другую АЭС у Беларусі

У Беларусі скарачаюцца абʼёмы спажывання прыроднага газу, у тым ліку і праз БелАЭС

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?