Новак Джокавіч. Manu Fernandez / AP

Новак Джокавіч. Manu Fernandez / AP

Гэта ўжо 24-я перамога 36-гадовага Джокавіча на турнірах Вялікага шлема, і гэта — рэкорд сярод мужчын у адзіночным разрадзе.

У гэтым годзе Джокавіч гуляў у фіналах усіх чатырох турніраў Вялікага шлема і перамог у трох з іх.

Ён выйграў таксама Australian Open і «Ралан Гарос» і прайграў у фінале Уімблдона іспанцу Карласу Алькарасу, а цяпер перамог на US Open і павялічыў адрыў ад Рафаэля Надаля да дзвюх перамог.

«Тое, што палохае ў Новаку Джокавічу, — гэта тое, што ён выдатна разумее, што ўваходзіць у гісторыю, ён хоча пабіць усе рэкорды і, мяркуючы з яго формы, ён можа гуляць на гэтым узроўні яшчэ некалькі гадоў. Гэта колькі ж [выйграных ім] Вялікіх шлемаў нам давядзецца ўбачыць, пакуль ён не вырашыць, што пара заканчваць?»— піша з нагоды чарговай перамогі серба спартыўная рэдакцыя Бі-бі-сі.

У жанчын у адзіночным разрадзе столькі ж перамог на турнірах Вялікага шлема — 24 — было ў аўстралійкі Маргарэт Корт, якая выступала ў 1960-1970 гг.

«У яго столькі ж, колькі ў Маргарэт Корт, і будзем шчырымі, тыя перамогі былі зарэгістраваныя ў часы, калі тэніс быў іншым, — нагадвае каментатар Бі-бі-сі Дэвід Ло, — многія з іх былі здабытыя на Australian Open, калі там не было такой вялікай канкурэнцыі».

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open

Арына Сабаленка, першая ракетка свету: каханне і маўчанне

Новак Джокавіч выйграў «Ралан Гарос»

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2