На гэты раз у ім удзельнічалі 15 тысяч чалавек. Прабегчы камфортную для сябе дыстанцыю — 5, 10 або 21 кіламетр — маглі і аматары, і прафесійныя спартсмены, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Варта адзначыць, што агульная дэпрэсія распаўсюдзілася нават на гэтую падзею. Пра гэта сведчыць ужо сам той факт, што па афіцыйных звестках у паўмарафоне ўдзельнічала ў тры разы менш людзей, чым у 2019 годзе, перад пачаткам рэпрэсій. 

Нагадаем, што ва ўсіх паўмарафонах раней удзельнічала палітзняволеная рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава, а легендарнае выданне было традыцыйным спонсарам падзеі.

Фотарэпартаж з марафону-2023 публікуе ў Onliner.by Аляксандр Ружачка.

Марына Золатава (на пярэднім плане) рыхтуецца да аднаго з паўмарафонаў. Фота з яе сацыяльных сетак

Марына Золатава (на пярэднім плане) рыхтуецца да аднаго з паўмарафонаў. Фота з яе сацыяльных сетак

Самым хуткім выявіўся расійскі лёгкаатлет Рынас Ахмадзіеў — ён справіўся з 21 кіламетрам за 1 гадзіну 3 хвіліны і 20 секунд. Другое і трэцяе месца занялі беларускія спартоўцы Уладзіслаў Прамоў і Сяргей Краўчэня, адстаўшы ад лідара на 3 і 4 хвіліны адпаведна.

Сярод жанчын першай на стадыён прыбегла лёгкаатлетка і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Марына Даманцэвіч (яе вынік — 1 гадзіна 15 хвілін і 15 секунд). Усяго на 30 секунд пазней фінішавала яшчэ адна беларуская спартсменка — Вольга Немагай. За ёй — трыятланістка Ганна Максімава (яе час — 1 гадзіна 18 хвілін і 34 секунды).

Клас
5
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
3