Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Ваенныя Габона па тэлебачанні абвясцілі пра скасаванне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і роспуску ўсіх дзяржаўных інстытутаў.

Вайскоўцы з'явіліся ў эфіры тэлеканала Gabon24 пасля таго, як дзяржаўны выбарчы цэнтр абвясціў пра пераабранні дзейнага прэзідэнта краіны Алі Бонга Андзімба на трэці тэрмін. Салдаты заявілі, што яны не згодныя з вынікамі выбараў.

«Назіраючы безадказнае кіраванне краінай, якое прыводзіць да пагаршэння сацыяльнай згуртаванасці, якое рызыкуе прывесці краіну да хаосу, мы вырашылі абараніць мір, паклаўшы канец цяперашняму рэжыму», — заявіў адзін з 12 вайскоўцаў, якія былі ў кадры.

Салдаты таксама паведамілі, што межы Габона закрытыя «да далейшага паведамлення».

64-гадовы Алі Бонга Андзімба, які перамог на выбарах прэзідэнта, займае пасаду кіраўніка дзяржавы з 2009 года. Паводле афіцыйных звестак, ён набраў 64,2% галасоў. Яго галоўным супернікам быў прафесар эканомікі Альбер Онда Оса, які атрымаў 30,7% галасоў.

Пасля абвяшчэння вынікаў апазіцыя абвінаваціла пераабранага прэзідэнта ў парушэннях на выбарах.

Алі Бонга Адзімба. Фота з Вікіпедыі

Алі Бонга Адзімба. Фота з Вікіпедыі

Алі Бонга Андзімба, які займае пасаду з 2009 года, набраў на выбарах 64,27% галасоў, тым самым пераабраўшыся на трэці тэрмін.

Цікава, што перад гэтым ягоны бацька Эль-Хадж Амар Бонга Андзімба (ён меў імя Альбер-Бернар, але перайшоў у іслам) кіраваў краінай 42 гады: з 1967 да 2009 года.

Нафтавыя радовішчы і замежныя інвестыцыі дапамаглі зрабіць Габон адной з самых багатых і стабільных дзяржаў Афрыкі з 8-м па велічыні індэксам развіцця, чацвёртым па велічыні ВУП на душу насельніцтва (намінал) у чорнай Афрыцы. Аднак з-за няроўнасці ў размеркаванні даходаў значная частка насельніцтва застаецца беднай. Тэрыторыя краіны складае 267 тысяч квадратных кіламетраў (гэта больш, чым Беларусь), насельніцтва — 2,2 млн чалавек.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
1