Паводле наяўнай інфармацыі, сумна вядомая наваполацкая суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла лекара двойчы.

17 жніўня быў вынесены прысуд за ўпрыгожванне стаматолагам сваёй фатаграфіі ў інстаграме сцягам Украіны. Аказалася, што Аляксандр размясціў гэты фотаздымак са сцяжкамі Украіны і Грузіі яшчэ ў 2021 годзе падчас адпачынку ў Грузіі. За гэта ён атрымаў 15 сутак арышту паводле арт. 24.23 ч. 1 КаАП Беларусі (пікет).

А ўжо на наступны дзень, 18 жніўня, тая ж Балаболава прысудзіла Грудніцкаму за лайкі ў «Аднакласніках» пастоў суполкі «Хартыя-97» яшчэ 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 ч. 2 (распаўсюд «экстрэмізму»).

Алу Грудніцкую суддзя Балаболава судзіла 22 жніўня, але пра вынік гэтага суда пакуль даведацца не ўдалося.

Чытайце таксама:

На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы

Хто фарміруе спісы санкцый і чаму ў новы пакет патрапіла былая начальніца калоніі, якая не перасякалася з Калеснікавай

Сталі вядомыя прысуды сваякам Ільі Двойрына, якога абвінавачваюць у пэцканні аўто расійскага Z-гастралёра

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?