Доўгая сталінка з двух дамоў на праспекце Незалежнасці — у народзе Генеральскі дом — была спраектаваная яшчэ да вайны і будавалася тры гады. Падчас баявых дзеянняў будынкі пацярпелі і пры аднаўленні вырашана было ўзвесці корпус з пышным ампірным фасадам паміж дамамі № 91 і № 93.

У доме № 91 прадаецца двухпавярховая кватэра, што размяшчаецца на 4 і 5 паверхах. Яна займае 145 м2.

У кватэры зроблены добры рамонт. Яна ўкамплектавана неабходнай мэбляй і бытавой тэхнікай.

На першым паверсе знаходзіцца кухня-гасцёўня з камінам, жылы пакой і санвузел. З асобнага пакоя ёсць выхад на балкон.

Вышыня столяў — вышэй за тры метры. На падлозе ляжыць паркет і плітка.

На другім паверсе ёсць тры асобныя жылыя пакоі і санвузел. Да адной спальні прылягае гардэробная. На гэтым паверсе ўстаноўлены мансардныя вокны.

Насупраць дома размяшчаецца парк Чалюскінцаў і Батанічны сад. Побач з домам знаходзіцца станцыя метро.

Квадратны метр абыдзецца ў 2 207 даляраў. Кошт кватэры — 320 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Мінбудархітэктуры падлічыла, колькі гадоў беларусу трэба збіраць на сваю кватэру

У Брэсце здаецца кватэра за 1000 даляраў на месяц. Сапраўды настолькі шыкоўны варыянт?

«Месца ў трохпакаёўцы, дзе пражывае 4-6 студэнтаў, здаю па 70 даляраў». Як рост даляра ўплывае на арэнду

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3