Mетэаралагічныя службы Марока ў нядзелю пацвердзілі, што ў краіне на гэтым тыдні быў усталяваны новы тэмпературны рэкорд, паведамляе «Інтэрфакс».
Паводле іх звестак, у мінулую пятніцу паветра прагрэлася да 50,4 градуса Цэльсія на метэаралагічнай станцыі ў Агадыры на поўдні Марока. Адзначаецца, што ўпершыню ў гісторыі метэаназіранняў у краіне тэмпература перавысіла 50 градусаў.
Папярэднім нацыянальным рэкордам лічыўся паказчык у 49,9 градуса Цэльсія, зафіксаваны 13 ліпеня гэтага года ў горадзе Смара.
Чытайце таксама:
Наступны тыдзень абяцае быць гарачым — да 30 градусаў і нават больш
У Беларусі была зафіксавана самая высокая тэмпература за апошнія два леты





