Сяргей Лісічкін узначаліў газету ў снежні 2020 года, калі там пачаліся кадравыя чысткі, а кіраўніцтва было звольнена за падтрымку пратэстаў.

Па ягоных словах, прапанова заняць пасаду яму паступіла ад тагачаснага старшыні Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. БФФ належала 50% акцый юрыдычнай асобы выдання. Спачатку пасля размовы з калектывам Лісічкін адмаўляўся ўзначаліць «Прессбол», але неўзабаве перадумаў і ўступіў на пасаду. З прычыны гэтага газету пакінуў шэраг ключавых супрацоўнікаў.

Да таго, як узначаліць «Прессбол», Лісічкін працаваў карэспандэнтам на тэлеканале АНТ, па сумяшчальніцтве — прэс-сакратаром клуба па хакеі на траве «Мінск». Таксама ён супрацоўнічаў са «Спортивной панарамой», «СБ-Беларусь сегодня», «Комсомольской правдой», «Минским курьером» і іншымі выданнямі.

Пры Лісічкіне «Прессбол» імкнуўся трымацца лаялісцкай пазіцыі ў дачыненні да ўладаў, але, нягледзячы на гэта, нядаўна сайт выдання быў заблакаваны Мінінфармам.

Чытайце таксама:

Новы сайт «Прессбола» не пратрымаўся і дня

«Праект новы, але сутнасць ранейшая». Сайт газеты «Прессбол» аднавіў працу пад іншай назвай

Абмежавалі доступ да сайта спартыўнай газеты «Прессбол»

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
3