Пахаванне расійскага вайскоўца ў Бураціі. Фота: «Люди Байкала»

Пахаванне расійскага вайскоўца ў Бураціі. Фота: «Люди Байкала»

На гэты момант дакладна загінулых расійскіх вайскоўцаў набралася 30 003 чалавекі, з іх 1 351 дадаўся за апошнія два тыдні.

Пры гэтым журналісты падкрэсліваюць, што атрыманая такім чынам лічба не адлюстроўвае рэальнага ўзроўню страт, бо яны ўлічваюць толькі публічныя паведамленні пра гібель таго ці іншага вайскоўца. Да іх адносяцца пасты сваякоў у сацыяльных сетках, навіны ў рэгіянальных медыя і паведамленні мясцовых улад.

Рэальная колькасць загінулых значна вышэйшая: паводле падлікаў «Медыязоны» і «Медузы», гэта 47 тысяч чалавек на канец мая 2023 года. Гэтая колькасць атрыманая на падставе разліку залішняй смяротнасці расійскіх мужчын за адпаведны перыяд часу. 

Больш за ўсё пахавальных прыходзіць у Свярдлоўскую і Чалябінскую вобласці, Башкартастан, Бурацію і Растоўскую вобласць. 

Чытайце таксама:

МУС Украіны заявіла аб ідэнтыфікацыі 61 431 расійскага загінулага з пачатку вайны

Шайгу ацаніў страты Украіны ў больш чым 20 тысяч чалавек за адзін месяц

Украіна змяніла тактыку контрнаступлення — і яна прыносіць плён

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1