Фота: Amr Nabil / AP

Фота: Amr Nabil / AP

Форварду саудаўскага «Аль-Насра» Крышціяну Раналду можа пагражаць арышт за хрысціянскі жэст, паказаны падчас матча. Па законах Саудаўскай Аравіі гэта забаронена, паведамляе Championat.

38-гадовы партугалец адзначыўся забітым мячом у матчы клубнага Кубка арабскіх чэмпіёнаў з іракскай «Аль-Шортай» (1:0). Перад сваім фірмовым святкаваннем Раналду перахрысціўся — такі жэст забаронены ў Саудаўскай Аравіі па законе, бо лічыцца, што чалавек, які яго дэманструе, імкнецца схіліць іншых людзей да сваёй веры.

Пакараннем за такі ўчынак можа быць нават арышт. Прэцэдэнт ужо быў: экс-гулец «Аль-Насра» Хуан Пабла Піна быў арыштаваны за татуіроўку з выявай Ісуса Хрыста.

Чытайце таксама:

Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» хацеў перайсці ў «Рэал», але Анчэлоці заблакаваў трансфер

Матч Лігі чэмпіёнаў перанеслі з-за гібелі заўзятара. Ён загінуў у жорсткай бойцы

Прызначаны новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе. Папярэднім месцам яго працы была зборная Руанды

У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы

Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
13