Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Пра сітуацыю з дворніцкімі кадрамі падчас пасяджэння працоўнай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы паведаміла генеральная дырэктарка аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.

Больш за ўсё дворніцкіх вакансій цяпер у Першамайскім раёне — 20. За ім ідуць Маскоўскі раён, дзе патрабуецца 12 работнікаў, Цэнтральны — 11, Партызанскі — 10, Савецкі — 8, Фрунзенскі — 7. А вось у Кастрычніцкім незанятых ставак усяго 3.

У працэнтных суадносінах недахоп кадраў найбольш адчувальны ў тым жа Партызанскім раёне, дзе штат дворнікаў цяпер укамплектаваны на 90,3 %. А самы запоўнены такімі работнікамі раён — Фрунзенскі, там не хапае ўсяго 1,2% дворнікаў ад штатнай колькасці.

Марына Тоўсцік падкрэсліла, што перад жыллёвымі арганізацыямі стаіць задача цалкам запоўніць усе вакансіі дворнікаў у тэрмін да 1 верасня. Па яе словах, рабочым па комплекснай уборцы і ўтрыманні некаторыя ЖЭУ нібыта гатовыя плаціць да 1 500 рублёў.

Чытайце таксама:

Мінчанам налічылі 11 тысяч за рамонт пад'езда — жыхары ў шоку

Вада са столі капала месяц, але ў кватэру зверху было не патрапіць — там ніхто не жыў год. Вось як рашылі праблему

Пад'езд у Лошыцы прызналі найлепшым у Мінску. Паглядзіце, як ён выглядае ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0