У Венгрыі арлы-магільшчыкі ўсынавілі і выгадавалі птушаня іншага віду
У траўні 2023 года ў венгерскім нацпарку Кёраш-Мараш (Körös-Maros) у гняздзе арлоў-магільшчыкаў арнітолагі заўважылі сярод трох арлянят птушаня канюха-мышалова. У чэрвені яно ўжо лятала вакол гнязда. Падлеткі арла-магільшчыка пакінулі бацькоўскае гняздо ў ліпені, як ім і належыць, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
У цэнтры птушаня канюха. Фота: Horváth Márton
Як птушаня канюха апынулася ў арліным гняздзе? Бацькі прынеслі яго туды як здабычу. Але малы канюх выжыў і пачаў прасіць есці, а магільшчыкі заблыталіся і ўзяліся падкормліваць яго разам са сваімі птушанятамі.
Птушаняты з гнязда арла: канюх у цэнтры. 2020 год. Фота: Horváth Márton
Падобныя выпадкі здараліся і раней, як у гнёздах магільшчыкаў, так і арланаў-белахвостаў.
Выпадак у 2014 годзе, калі ў гняздзе магільшчыка было выгадавана два птушаняці мышалова. Аўтар: Juhász Tibor
Чытайце таксама:
Андэрсэн пісаў сваю казку пра брыдкае качаня, назіраючы за звычайнымі птушанятамі лебедзя. Але яны не ўсе такія
Людгер і Ліна становяцца на крыло. Так назвалі нямецкіх гібрыдных буслянят
У Тураве пабачылі чорную варону. І гэта сенсацыя
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ