Латушка звяртае ўвагу, што старонка сайта БТЧК, дзе былі пазначаныя міжнародныя партнёры і донары арганізацыі, больш недаступная, хоць яшчэ нядаўна там «значыліся такія нацыянальныя таварыствы, як Нямецкі, Дацкі, Швейцарскі і Нарвежскі Чырвоны Крыж, а таксама Сусветная арганізацыя аховы здароўя, ЮНІСЕФ, Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па бежанцах, Праграма развіцця ААН, Еўрапейскі саюз, кампаніі Pepsi, H&M, LC Waikiki, Danone и Solbegsoft».

«Гэта ёсць безумоўным наступствам міжнароднай ганьбы і ціску, на які вырак БТЧК яе кіраўнік Дзмітрый Шаўцоў, які прыехаў на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны ў вайсковай форме з літарай Z на рукаве — сімвалам расійскай агрэсіі», — заяўляе Латушка.

Раней генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў з’ездзіў у акупаваны Расіяй Марыупаль і з’явіўся там у адзенні з сімвалам акупантаў Z. Таксама ён заявіў, што Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічае ў вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа пасля гэтага заявіла, што не мае дачынення да паездак Шаўцова на Данбас і папрасіла БТЧК у далейшым устрымацца ад падобных дзеянняў.

Чытайце таксама:

«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры

Узначальваў выбарчыя камісіі, хоча лячыць геяў, эксперт па ўсіх пытаннях. Хто такі Дзмітрый Шаўцоў, які кіруе Беларускім Чырвоным Крыжам

Ці могуць Беларускі Чырвоны Крыж выключыць з міжнароднай арганізацыі?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1