Адключэнне адбудзецца цягам месяца з часу атрымання карыстальнікам апавяшчэння.
Першыя беларускія бізнэсы сутыкнуліся з адключэннем карпаратыўных акаўнтаў у Atlassian яшчэ 1 снежня 2022 года. Тады і далей доступу паступова пазбаўляліся тыя, у каго заканчваўся аплачаны перыяд працы з сэрвісамі.
Atlassian — аўстралійскі распрацоўшчык праграмнага забеспячэння, які, акрамя Jira (папулярнага ў IT інструмента кіравання працай) і Trello (папулярнай у IT сістэмы кіравання праектамі ў рэжыме анлайн, якая дазваляе арганізаваць працу па японскай метадалогіі канбан-дошак), валодае яшчэ адным прадуктам — Confluence. Гэты сэрвіс дае магчымасць арганізаваць унутраны інтэрнэт-партал і даць доступ да яго ўсім карыстальнікам.
Чытайце таксама:
500 даляраў на шторы, 200 — на рэпетытара. Колькі грошай і на што трацяць айцішнікі ў Мінску
Каго яшчэ ўзялі ў ПВТ і куды ідзе індустрыя на прыкладзе набору-2023
Вільня ці Варшава? Беларусы пра плюсы і мінусы жыцця ў гэтых сталіцах