Імёны новых палітвязняў — Роберт Тампала, Аляксандр Баравік, Міхаіл Анціпаў, Дзмітрый Белямук, Вячаслаў Салодкі, Аляксандр Маляўка, Яўген Білаброўка, Сяргей Гутарэнка, Вячаслаў Родзін, Эдуард Верамчук, Дзмітрый Папкоў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1494 палітвязні. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Беларуса затрымалі за каментары трохгадовай даўніны

Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі

Дзяўчына хацела прайсці праз стадыён «Дынама», дзе праходзілі Гульні краін СНД — у яе знайшлі налепку з «Пагоняй» і затрымалі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1