«Днямі атрымаў пасведчанне кіроўцы і наважыўся паездзіць на шэрынгавай машыне. А ў паездцы ўзнікла даволі неразумная ідэя — пасадзіць за руль дзяўчыну», — гаворыць хлопец.

У выніку машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, але адным штрафам ад інспектараў гісторыя не скончылася.

«Мне 18 гадоў, атрымаў правы літаральна днямі і адразу ж трапіў у непрыемнасці па дурасці, — расказаў Максім. — Я арандаваў машыну ў кампаніі Multimotors і паехаў па дзяўчыну. Забраў яе, і мы паехалі катацца. У нейкі момант вырашыў перадаць ёй кіраванне. Для гэтага мы заехалі на паркоўку каля Expobel, у самы далёкі вугал, дзе не было ні машын, ні людзей. Там і памяняліся месцамі».

Трэба сказаць, што апісанае месца вельмі добра вядомае інспектарам і яны перыядычна наведваюцца туды, у тым ліку ў пошуках «дрыфтараў». Па словах хлопца, ужо пасля 10—20 хвілін язды прыехала машына ДАІ.

«Нас спынілі. Там жа, на месцы, мне выпісалі штраф, а машыну адагналі на штрафстаянку. На гэтым бы ўсё і скончылася, калі б гэта быў мой аўтамабіль. Але гэта ж каршэрынгавая машына. У выніку кампанія мне выставіла штраф памерам 150 базавых велічынь (5550 рублёў). Да таго ж далі тэрмін для аплаты пяць дзён».

Максім гаворыць, што расказаў сваю гісторыю, каб данесці да ўсіх: пры арэндзе машыны ў шэрынгавых кампаній трэба быць гатовым несці адказнасць і плаціць вялікія грошы за любы інцыдэнт.

Чытайце таксама:

Мікрааўтамабіль, магутнейшы за Porsche Taycan і хутчэйшы за Tesla

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

Беларускія красоверы ад «БелДжы» з'явіліся ў аўтасалонах. Па якой цане?

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
1