Фота: «Наша Ніва»
2 жніўня, на Іллю, уначы пераважна па заходняй палове краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Ноччу +13..+19°С, максімальная тэмпература днём складзе + 19..+25°С, па ўсходзе да +28°С. У Мінску +20°С.
3 жніўня кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу +11..+17°С, максімальная тэмпература днём складзе +22..+29°С. У Мінску +25°С.





