Карта тэмператур. Тэлеграм-канал «Надвор'е»
Карта ападкаў. Тэлеграм-канал «Надвор'е»
У панядзелак ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +11..+17°С, максімальная тэмпература днём + 22..+28°С. У Мінску +24..+26°С.
1 жніўня месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу +12..+17° С, максімальная тэмпература днём +22..+28°С. У Мінску +23°С.
2 жніўня ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём месцамі моцныя дажджы. Месцамі навальніцы.
Але на Іллю заўсёды дождж.
Ноччу +12..+18°С, максімальная тэмпература днём +22..+29°С, па захадзе краіны + 18..+21°С. У Мінску +21..+23°С, кароткачасовыя дажджы.





