Знакамітую сінюю птушку з лагатыпа Twitter мільярдэр хоча замяніць на літару Х. Новы знак, як сцвярджаецца, будзе сімвалізаваць унікальнасць і недасканаласць людзей.

Ілан Маск купіў Twitter у мінулым годзе. Пасля гэтага ў сацсетцы зрабілі платнай сінюю птушку верыфікацыі. З красавіка ў тых акаўнтаў, якія раней атрымалі птушкі, але не плацілі за іх, птушак сталі забіраць.

Маск увёў таксама ліміт прагляду твітаў за суткі. Спачатку лічбы называліся такія: верыфікаваныя карыстальнікі, якія набылі падпіску за восем даляраў, маглі прачытаць за дзень шэсць тысяч твітаў, неверыфікаваныя — 600 твітаў, у той час як новыя карыстальнікі без верыфікацыі — усяго 300 твітаў. Пазней суадносіны тройчы змяняліся. Апошняе абнаўленне — 10000 / 1000 / 500. 

Маск тлумачыў рашэнне ўвесці квоты барацьбой з «экстрэмальным узроўнем» збору даных і маніпуляцый сістэмы.

Чытайце таксама:

Ілан Маск аб'явіў пра ўвядзенне ў твітары квоты на колькасць запісаў, якія можна прачытаць за дзень

Усё ж такі бою паміж Маскам і Цукербергам быць. Ён можа адбыцца ў незвычайным месцы

Ілан Маск прыняў на працу 14-гадовага вундэркінда. Расказваем, як такое адбылося

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3