Фота: AP Photo / Michel Euler, File

Фота: AP Photo / Michel Euler, File

Міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт сказаў пра гэта ў эфіры тэлемарафону.

«Расіі і Беларусі як афіцыйных краін не будзе на Алімпійскіх гульнях. І цяпер мы ўжо пачалі дыскусію аб магчымасці, калі не будзе Расіі і Беларусі на Алімпійскіх гульнях, каб нашы спартсмены ўжо ўдзельнічалі ва ўсіх кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў, якія будуць праходзіць у Парыжы ў 2024 годзе», — прыводзіць яго словы «Украінская праўда».

На пытанне «Ці можа Украіна дазволіць спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах з расіянамі і беларусамі, якія будуць выступаць пад нейтральным сцягам?» Гутцайт сказаў: «Цяпер мы гэтае пытанне разглядаем. Мы вядзём дыскусіі з нашымі ўкраінскімі федэрацыямі, з нашымі спартоўцамі».

Міністр падкрэсліў, што Украіна дамагалася таго, каб сцягоў і іншай сімволікі Расіі і Беларусі на Алімпіядзе не было.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2