Мігранты каля мяжы. Архіўнае фота, зробленае 28 мая 2023 года. AP Photo / Agnieszka Sadowska

Мігранты каля мяжы. Архіўнае фота, зробленае 28 мая 2023 года. AP Photo / Agnieszka Sadowska

Мігранты закідалі камянямі аўтамабіль польскіх памежнікаў і паранілі жаўнера, як паведамляе Польская памежная служба.

«Камянямі паранены салдат. Пашкоджаная і службовая машына пагранслужбы: на кузаве маюцца ўвагнутасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня. Група мігрантаў з боку Беларусі тройчы атакавала польскія памежныя патрулі.

Усяго ў гэты дзень 78 замежнікаў спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. 

Беларускія сілавікі ніяк не процідзейнічалі знаходжанню мігрантаў на прымежнай тэрыторыі. Польскія спецслужбы заяўлялі пра свае падазрэнні, што мігранты ў Беларусь і памежную паласу трапляюць пры садзейнічанні лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
86