Справу паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» вядзе суддзя Ларыса Самасюк. Абвінавачванай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Крымінальную справу распачала пракуратура Дзятлаўскага раёна.

Паводле версіі сілавікоў, у жніўні-верасні 2022 года абвінавачваная атрымала ад індывідуальнага прадпрымальніка 1000 даляраў. Яна нібыта паспрыяла заключэнню дамоў на аказанне паслуг паміж індывідуальным прадпрымальнікам і Данілавіцкім сельсаветам па выдаленні дрэў на тэрыторыі могілак.

Чытайце таксама:

За хабар затрымалі галоўнага тэхнолага аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў

Былы начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, асуджаны за хабар з адтэрміноўкай, усё ж будзе сядзець

Затрымлівалі прарэктара віцебскай ветакадэміі, які аперыраваў вожыка. Яго чакае суд

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0