Так, у раёне 2-й гадзіны ночы 19 ліпеня па трасе Р-43 з боку Рагачова ў напрамку Бабруйска рухалася сёмая калона ПВК «Вагнер». Яна налічвала як мінімум 50 адзінак тэхнікі наймітаў Прыгожына, сярод якой былі заўважаныя пікапы, мінімум два аўтобусы ПАЗ, тэнтаваныя КамАЗы і «Уралы», не менш за восем «буханак» і фуры. Калона рухалася ў суправаджэнні ДАІ, частка тэхнікі была пазначаная аркушамі з парадкавымі нумарамі.

Таксама сёння раніцай мяжу РФ — РБ перасекла восьмая калона ПВК «Вагнер». Яна прайшла, як і ўсе папярэднія, па Р-43 і далей па М-5. У раёне 15:30 гэтая калона ўжо рухалася па трасе М-5 ад Бабруйска ў напрамку Асіповічаў. Гэтая калона налічвае недзе 100—150 аўтамабіляў, у тым ліку пікапы, «буханкі», тэнтаваныя «Уралы» і КамАЗы, два мікрааўтобусы, аўтобусы ПАЗ, грузавыя ГАЗы і інжынерная / будаўнічая тэхніка. Большасць машын ехала на нумарах так званай «ЛНР». 

Чытайце таксама:

На тэрыторыі вагнераўскага лагера пад Асіповічамі знаходзіцца каля паўтысячы адзінак тэхнікі — «Радыё Свабода»

Прыгожын у сваёй першай прамове ў Беларусі заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат»

У Беларусь прыбылі ўжо як мінімум 2000 наймітаў ПВК «Вагнер» — «Беларускі Гаюн»

«Спакойнаму жыццю прыйшоў канец». Жыхары вёскі Цэль расказалі пра суседства з вагнераўцамі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11