Міхаіл Саакашвілі ў бальніцы. Фота: Irakli Gedenidze / Pool Photo via AP

Міхаіл Саакашвілі ў бальніцы. Фота: Irakli Gedenidze / Pool Photo via AP

У публікацыі сказана, што агрэсіўныя тэрытарыяльныя амбіцыі Пуціна Захад праігнараваў, хоць яго пра гэта неаднаразова папярэджвалі, у тым ліку і сам Саакашвілі, піша Бі-бі-сі.

Саакашвілі знаходзіцца ў тбіліскай клініцы «Вівамедзі» з мая мінулага года. Ён быў затрыманы неўзабаве пасля вяртання ў Грузію ў кастрычніку 2021 года. Яму пагражае да шасці гадоў зняволення.

У сваім лісце ў The Times Саакашвілі распавядае, што Пуцін не хаваў планаў па захопе чужых зямель, калі яны ўпершыню сустрэліся ў Крамлі ў 2004 годзе.

«Пра ўсё, што ён робіць цяпер, ён больш-менш ясна даў мне зразумець на першай жа нашай сустрэчы», — напісаў ён.

Саакашвілі сцвярджае, што адразу пасля першай сустрэчы з Пуціным ён ездзіў у Берлін, дзе распавёў пра сваю заклапочанасць тагачаснаму канцлеру Нямеччыны Герхарду Шродэру.

У першыя дні вайны Шродэр асудзіў напад Расіі на Украіну, але не перастаў падтрымліваць сувязі з Масквой.

«Таму няма нічога дзіўнага ў тым, — напісаў былы прэзідэнт Грузіі, — што Шродэр адразу на мяне Пуціну данёс».

У 2008 годзе Расія ўварвалася на тэрыторыю Грузіі, пасля чаго Саакашвілі працягваў беспаспяхова казаць пра небяспеку, якую ўяўляе сабой пуцінская Расія, сказана ў публікацыі.

«Калі я папярэджваў Захад пра Пуціна, мяне ігнаравалі як неўраўнаважанага і раззлаванага псіха», — сцвярджае былы прэзідэнт Грузіі.

Як піша The Times, Саакашвілі — не адзіны, хто абвінавачвае Захад у тым, што пасля вайны з Грузіяй яго лідары пастараліся проста не заўважаць экспансіянісцкіх настрояў у расійскім кіраўніцтве і імкнуліся як мага хутчэй вярнуцца да ранейшых стасункаў з багатай на энергарэсурсы Расіяй.

У публікацыі таксама распавядаецца пра стан здароўя былога прэзідэнта Грузіі, які цягам доўгага часу трымаў галадоўку і які сцвярджае, што падчас зняволення яго атруцілі расійскія агенты.

Маці Саакашвілі Гіулі Аласанія кажа, што яе сын з цяжкасцю ходзіць, яго ванітуе пасля ежы, і ён часта траціць прытомнасць. «Цяпер ягонае жыццё залежыць ад сітуацыі ва Украіне», — кажа яна.

У публікацыі сказана, што экс-прэзідэнт цяпер важыць 60 кг, гэта значыць напалову менш, чым раней.

«Відавочна, што мая справа — гэта частка больш маштабнай гібрыднай вайны», — сцвярджае Саакашвілі ў сваім лісце ў The Times.

Чытайце таксама:

Польскі лекар спрабаваў цішком вынесці біялагічны матэрыял Саакашвілі — грузінскія ўлады

Клас
20
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
16
Абуральна
3