Скрыншот відэа tochka.by
Некаторыя вуліцы затапіла.
«Мінсктранс» паведамляе аб перыядычных парушэннях у працы грамадскага транспарту з-за падтапленняў. У прыватнасці, гэта адбылося на вуліцах Кальварыйскай, Багдановіча, Казлова, Платонава, Валгаградскай, Славінскага, Лагойскім тракце, Адзінцова, Якубоўскага. Асаблівую складанасць дадае тое, што лівень абрынуўся на сталіцу ў ранішні час пік, піша «Анлайнер».
Аранжавы ўзровень небяспекі на сёння аб'яўлены на большай частцы тэрыторыі краіны. У Мінску сіноптыкі прагназуюць навальніцы цягам усяго дня.





